(шчоўкніце фота для поўнапамернага прагляду)

Тут сабраны звесткі пра тых пісьменнікаў, чые лёсы знітаваны з Вілейскай зямлёй. Сярод іх Я.Купала, З.Бядуля, М.К.Агінскі і іншыя. Так ці іначай лёс звязаў гэтых людзей з нашым краем, і гэта пакінула пэўны след у іх жыцці і творчасці.

Янка Купала

У час летніх канікулаў 1911 года (Янка Купала тады вучыўся ў Пецярбургу на агульнаадукацыйных курсах А. С. Чарняева) паэт наведаўся на гуту “Залессе”, дзе меў магчымасць вывучаць жыццё і працу рабочых. Напісаў публіцыстычны артыкул “З гуты “Залессе”, у якім паказаў жахлівыя ўмовы працы рабочых, бессаромную эксплуатацыю падлеткаў. Упершыню артыкул быў надрукаваны ў газеце “Наша ніва” 12 жніўня 1911 года пад псеўданімам Ня-Гутнік.

З Акопаў (цяпер тэрыторыя саўгаса “Янушкавічы” Лагойскага раёна) у Залессе ў жніўні 1911 года Купала праязджаў праз Ілью, якую ўспомніў у названым артыкуле.

Адна з вуліц Вілейкі носіць назву паэта.

Змітрок Бядуля

У 12 гадоў З. Бядуля паступіў у ешыбот (вышэйшую яўрэйскую духоўную семінарыю) у мястэчку Даўгінава, дзе паводле прызнання пісьменніка, вывучаў толькі “талмуд”. “У ешыбоце , спачатку ў Даўгінаве, а потым у мястэчку Ілья, я вучыўся тры гады (да 15 год)”, - зазначыў З. Бядуля ў аўтабіяграфіі. У 1902 годзе за адсутнасць стараннасці і за пісанне “грахоўных” любоўных вершаў у часе заняткаў ён быў выключаны.

Міхал Клеафас Агінскі

Ганута размешчана ў лясістым раёне ў месце ўпадзення рэчкі Нарочы ў Вілію. У 1723 годзе дзедзічам Гануты, Беніцы, Маладзечна і Гарадзілава быў Казімір Коцел, стараста маскоўскі, а пасля яго смерці дзедзічныя правы на Гануту і Маладзечна з фальваркамі адышлі брату Казіміра – Тадэвушу Францішку Агінскаму (1714 – 1783), ваяводзе Трокскаму.

Пасля смерці ваяводы Ганута і Маладзечна перайшлі да яго малодшага сына Францішкі Ксаверыя (1742 – 1814) , апошняга кухмістра літоўскага, а ад яго да брата – Міхала Клеафаса Агінскага (1765 – 1833), дыпламата, кампазітара і мемуарыста.

Склалася так, што ў гэтым выдатным маёнтку  ніхто з роду Агінскіх падоўгу, відаць, не жыў. Сам уладальнік часцей за ўсё выкарыстоўваў  Гануту як летнюю рэзідэнцыю. Магчыма, хтосьці з яго нашчадкаў жыў там, толькі не князь Міхал Клеафас Агінскі, які пабудаваў сабе новы палац у Залессі (цяпер Смаргонскі раён) і надоўга там пасяліўся.

Пасля 1921 года гануцкі палац апусцеў.

Экспазіцыі музея

Цікавыя экспанаты

 

Ілья, 2013
By Radavanavich