Наша школа носіць імя Адама Антонавіча Грымаця з 2004 года.

Нарадзіўся Адам Антонавіч 17 кастрычніка 1938 года ў вёсцы Ілья Вілейскага раёна Мінскай вобласці. У 1955 годзе скончыў Ільянскую сярэднюю школу з залатым медалём, затым - філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага (цяпер Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка). Працаваў настаўнікам у Швядоўскай васьмігодцы Вілейскага раёна, затым 5 гадоў дырэктарам Стражаўскай сярэдняй школы. У 1967 годзе стаў аспірантам кафедры педагогікі Мінскага педінстытута. Праз два гады Адам Грымаць становіцца дэканам факультэта павышэння кваліфікацыі дырэктароў школ, затым - прарэктарам па вучэбнай рабоце. У 1990-х гадах - загадчык кафедры педагогікі БДПУ імя Танка. Заслужаны работнік адукацыі Беларусі. За плённую працу на працягу двух гадоў дацэнтам Вышэйшай педагагічнай школы ў Эрфурце (ФРГ) узнагароджаны Залатым медалём імя Готфрыда Гердэра. Прафесар Грымаць падрыхтаваў 30 аспірантаў, якія сталі кандыдатамі навук. Напісаў больш за 220 навуковых прац, надрукаваў у часопісах 157 артыкулаў, стаў аўтарам 5 вучэбных дапаможнікаў, 10 манаграфій, удзельнічаў у 43 міжнародных і 105 нацыянальных канферэнцыях. Усё сваё жыццё Адам Грымаць падтрымліваў сувязь з настаўнікамі і вучнямі Ільянскай школы. Ён стаяў ля вытокаў сучаснай сістэмы работы вышэйшай школы.

Памёр у 2000 годзе.

 

Экспазіцыі музея

Цікавыя экспанаты

 

Ілья, 2013
By Radavanavich